Мы вясну гукаем!
26.03.2024Народнае свята «Гуканне вясны» ці «Сарокі» мае старажытныя і багатыя традыцыі. Адзначалася яно ў канцы сакавіка, калі па павер’ях дзень і ноч «мераецца-раўняецца» (у дзень вясновага раўнадзенства). Рытуалы, звязаныя з «гуканнем» вясны, былі заснаваны на імкненні людзей як мага хутчэй наблізіць надыход цяпла — гэта і песні -«вяснянкі»,заклічкі, карагоды, абрадавыя гульні і танцы, у якіх людзі славілі вясну, птушак і заклікалі сонца.
Сёння ў нашым дзіцячым садку прайшла фальклорна- музычная забава «Гуканне вясны». Выхаванцы з энтузіязмам заклікалі вясну вершамі, танцамі і карагодамі. На свята завітала прыгажуня Вясна, якая прывяла вясну і цёплае сонейка. Скончылася свята ўпрыгожваннем дрэў птушачкамі, якія зрабілі дзеці сваімі рукамі на занятках. Забава атрымалася вясёлай, дынамічнай і насычанай станоўчымі эмоцыямі.