Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

  Наш дзіцячы садок таксама адзначыў свята роднай мовы. Выхавацелі, дзеці і іх бацькі віталіся па-беларуску, для бацькой была арганізавана гульня «Знатакі роднай мовы», размяшчэнне нагляднай інфармацыі на стэндзе  “Размаўляем па-беларуску”. 

 У  на працягу ўсяго дня праводзіліся:

- ранішняя гімнастыка,  якая складалася з беларускіх народных рухавых гульняў;

-дыдактычныя гульні "Сімвалы Беларусі",  "Апрані ляльку ў нацыянальны касцюм", "Чароўны смак беларускіх блюд", "Дэкараванне сілуэтаў беларускага адзення", "Жывёлы Беларусі" і інш.;

- прагляд лялечнага тэатра казкі "Калабок", "Рэпка";

-  выстава "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".